З 17 лістапада ў заходніх мэдыя пачала зьяўляцца інфармацыя, што ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя дазволілі Ўкраіне атакаваць аб’екты ўнутры Расеі іх узбраеньнем. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі з боку Вашынгтона, Парыжа і Лёндана пакуль няма, але калі гэта так, то вось куды зможа біць Украіна.