6 жніўня пачаўся ўкраінскі наступ з Сумскай вобласьці Ўкраіны ў Суджанскі раён Курскай вобласьці Расеі. Расея загадала эвакуаваць цывільных жыхароў з частак Курскай і Белгарадзкай вобласьцяў, калі ўкраінскія войскі прасунуліся на тэрыторыю Расеі прыкладна на 30 кілямэтраў, што стала іх самым значным уварваньнем з пачатку новай фазы вайны ў лютым 2022 году.